Рассельгаснагляд зняў санкцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд з 11 траўня адмяняе ранейшыя санкцыі супраць трох беларускіх прадпрыемстваў — СТАА "Старфуд", ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод" і ААТ "Лунінецкі малочны завод". Пра гэта паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
Разам з тым Рассельгаснагляд заяўляе пра выяўленыя неадпаведнасці нормам і патрабаванням Расіі і Еўразійскага эканамічнага саюза ў прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў. У сувязі з гэтым рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю уводзіцца да СТАА "Мясапрадукты" (выяўленне бензілпеніцыліну ў ялавічыне) і ААТ птушкафабрыка "Рассвет" (выяўленне бактэрый групы сальманела ў мясе птушкі).