Ратавальнікі ліквідавалі пажар на заводскім складзе МАЗ
![Мінскі аўтамабільны завод / skat-ugra](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6d90deb57b6599929d85817bf146e56f.jpg.webp?itok=yIhaxvWH)
Мінскі аўтамабільны завод / skat-ugra
Узгаранне на тэрыторыі завода МАЗ адбылося сёння днём. Плошча пажару склала каля 100 квадратных метраў.
Праз прыкладна 15 хвілін пасля з'яўлення першага паведамлення аб узгаранні ў МНС паведамілі: пажар ліквідаваны.
Па папярэдняй інфармацыі гарэў склад масла. Ратавальнікі працавалі ва ўмовах шчыльнага задымлення. МНС выклала ў сеціва відэа інцыдэнт.
Пацярпелых няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.