На аўтара відэа пра МАЗ і Курасоўшчыну пачалі крымінальную справу

Пра гэта перадае Радыё "Свабода" са словаў жонкі Мірзоева Мар'ям. Раней Мірзоеў паведаміў, што за ім лічыцца ў міліцыі ажно 5 парушэнняў, пра якія ён даведаўся нядаўна і нечакана. Па словах Мірзоева, цяпер яму пагражаюць тры гады рэальнага зняволення.



Таксама ён сказаў, што не робіць цяпер крытычных відэафільмаў, але цалкам ад творчасці не адмовіўся і здымае "гумарыстычныя ролікі".



Нагадаем, што ўлетку Мірзоева звольнілі з МАЗа, пра які ён зняў відэаролікі і выклаў у інтэрнэце. Потым ён зняў пастановачныя відэаролікі пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне. За іх у жніўні Мірзоева асудзілі на 7 сутак арышту. Больш за год таму Руслан Мірзоеў быў асуджаны за крадзеж і адбываў за гэта "хатнюю хімію".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі