Разварушыць мігрантаў і ўвесці рэжым НС — такі план да рэферэндуму ва ўладаў?
22 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча. Ці звязаны нейкім чынам гэты дакумент з правядзеннем будучага рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю?
— Калі сітуацыя ў краіне ціхая, няма актыўных пратэстаў і ён [Лукашэнка. — Еўрарадыё] кажа ў інтэрв’ю ВВС, што “за мяне 87, а то і 90 адсоткаў”, то менавіта зараз з’яўляецца патрэба падпісаць такі дакумент, — лічыць палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў. — Гэта доказ таго, што ўсё ідзе не па плане і магчымыя розныя праблемныя сітуацыі. Магчыма, праз нейкае надзвычайнае становішча будзе адмова ад рэферэндуму.
— Але для надзвычайнага становішча будзе неабходная нагода. Можа, разглядаецца, што такой нагодай будзе нейкая сітуацыя на мяжы, — мяркуе Пётр Кузняцоў. — Умоўна кажучы, калі не назбіраюць мігрантаў, то накіруюць пераапранутых беларускіх сілавікоў.
Вельмі важны момант, што гэта зроблена зараз. Гэта можа прывесці як да адмены рэферэндуму, так і да новых правакацый, каб атрымаць нагоду для ўвядзення надзвычайнага становішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.