Развітанне з Мікалаем Кірычэнкам пройдзе 16 жніўня ў Купалаўскім тэатры
Развітанне з Мікалаем Кірычэнкам пройдзе 16 жніўня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску, пачатак а 10-й гадзіне. Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 12:00, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Народны артыст Беларусі памёр 14 жніўня на 73-м годзе жыцця. У складзе трупы Купалаўскага тэатра Кірычэнка быў з 1971-га, чатыры гады працаваў гендырэктарам. Званне народнага артыста атрымаў у 2006-м. Мікалай Кірычэнка выканаў шматлікія ролі ў тэатры і кіно, быў прафесарам кафедры Акадэміі мастацтваў.
Кірычэнку пахаваюць на Маскоўскіх могілках сталіцы.