Рэальныя грашовыя даходы беларусаў за год выраслі на 7,7%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года на 7,7% перавысілі ўзровень студзеня-ліпеня 2017 года, інфармуе Белстат. (Гэта грашовыя даходы пасля выліку падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на інтэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі.)
Аплата працы ў агульным аб'ёме грашовых даходаў займае 64,3%, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш) — 23,4%, даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,4%.
Дарэчы, летась рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў выраслі ў параўнанні з 2016 годам на 2,4%.