Рэдактар "Беларускай навукі": Нам вельмі мала трэба ад БелТА

Главред “Белорусской науки”: Нам очень мало нужно от БелТА

"Пра тое, што мы нібыта датычныя да справы БелТА, я сёння са здзіўленнем прачытаў у СМІ, — распавядае Еўрарадыё галоўны рэдактар ​​Выдавецкага дома "Беларуская навука" Аляксандр Дудзік. — Тут у офісе, на Скарыны, 40, дзе сядзіць 90 адсоткаў нашых супрацоўнікаў, цішыня і спакой. Ніякіх вобшукаў або выклікаў на допыт не было. Але частка калег сядзіць у прэзідыуме Акадэміі навук".

Галоўны рэдактар ​​адзначыў, што паслугамі інфармагенцтва ў выдавецтве карыстаюцца рэдка.

"Як і ўсе нармальныя людзі, мы робім пісьмовы запыт з просьбай дазволіць доступ да той ці іншай інфармацыі, — кажа ён. — Аплачваем, як і ўсе. Але мы наогул рэдка гэтым усім займаемся, таму што нам мала чаго трэба ад БелТА. У асноўным, фатаграфіі. А так, навінная інфармацыя для навуковых кніг не вельмі патрэбная".

Па словах галоўнага рэдактара, пастаянную падпіску на навінную стужку БелТА выдавецтва не афармляла.

Еўрарадыё датэлефанавалася таксама да рэдакцыі газеты "Навука", якая адносіцца да выдавецкай дома, але працуе па адрасе Акадэмічная, 1. Там распавялі, што сёння да іх прыходзілі супрацоўнікі Следчага камітэта.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі