"Рэгнум" збіраецца падаць у суд на прадстаўніцу МЗС РФ Марыю Захараву

"Рэгнум" збіраецца падаць у суд на прадстаўніцу МЗС РФ Марыю Захараву

Інфармацыйнае агенцтва "Рэгнум" абурылася выступам афіцыйнай прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай з нагоды затрыманых у Беларусі аўтараў агенцтва.

Як паведамляла Еўрарадыё, Захарава назвала іх выказванні недапушчальнымі: "Ужыванне такіх словаў, як "неданарод" або "недадзяржава", у дачыненні да Беларусі і беларусаў — вядома, недапушчальна".

У заяве інфармагенцтва гаворыцца: "ІА REGNUM афіцыйна заяўляе, што цалкам падзяляе пункт гледжання Марыі Захаравай аб недапушчальнасці выкарыстання слоў "неданарод" або "недадзяржава" ў дачыненні да беларусаў і Беларусі.

Аднак слова "неданарод" НЕ ўжывалася ў публікацыях ІА REGNUM ні ў дачыненні да беларускага, ні ў дачыненні да якога б там ні было народа, і не магло ўжывацца ў прынцыпе, бо гэтае слова з нацысцкага слоўніка, а ІА REGNUM займае паслядоўную антыфашысцкую пазіцыю, што агульнавядома.

А слова "недадзяржава" ўжывалася аўтарам ІА REGNUM ТОЛЬКІ ў дачыненні да Украіны і тых, хто свядома ідзе па яе шляху, — да русафобіі, Майдану і дзяржаўнага перавароту, гэта значыць адмаўлення і знішчэння ўласнай дзяржаўнасці. І гэта таксама з'яўляецца усвядомленай пазіцыяй ІА REGNUM, як і многіх іншых СМІ і журналістаў. Каб М.Захаравай стаў зразумелы сэнс ужывання гэтага слова, тлумачым: казаць, што слова "недадзяржава" было ўжыта ў ІА REGNUM у дачыненні да Беларусі, — такая ж праўда, як лічыць, што слова "скатабаза", ужытае нядаўна М.Захаравай, адносіцца да ўсіх жанчын".

Дарэчы, на сайце Рэгнума ў артыкуле за подпісам "Алла Бронь" можна пабачыць, што слова "недадзяржава" ўжываецца менавіта ў дачыненні да беларускай дзяржавы.

"Рэгнум" збіраецца падаць у суд на прадстаўніцу МЗС РФ Марыю Захараву

Тым не менш "Рэгнум" лічыць, што Захарава, карыстаючыся службовым становішчам, учыніла акт свядомай дыфамацыі ды распаўсюдзіла наўмысную хлусню, абгаворваючы журналістаў ІА REGNUM і агенцтва ў цэлым. Таму агенцтва вырашыла падаць у суд пазоў па абароне гонару і годнасці, нанясенні шкоды дзелавой рэпутацыі агенцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі