Ахвяраў анамальных маразоў у Еўропе ўжо 110
Найбольш ахвяраў ва Украіне — 63 чалавекі, усе яны памерлі за апошнія два тыдні.
У Польшчы ахвярамі маразоў сталі ўжо 29 чалавек. У Сербіі, дзе праз халады памерлі не менш за шэсць чалавек, звыш 11 тысяч жыхароў заблакаваныя ў вёсках пасля нядаўніх снегападаў, паведамляе ВВС.