Алесю Яўдаху прысудзілі год "хатняй хіміі"

Такім чынам, кнігараспаўсюднік пакараны годам абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчыя ўстановы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Таксама з Алеся Яўдахі спаганяюць 57 мільёнаў рублёў "нанесенай шкоды дзяржаве". Пракурор жа патрабаваў 79 мільёнаў рублёў. Цяпер Алесь Яўдаха вырашае, ці будзе падаваць скаргу на прысуд.

"Дзяржава палічыла маю дзейнасць супрацьзаконнай і вынесла такое пакаранне. Я не лічу яго законным. Параюся з адвакатам. Верагодна, мы будзем падаваць скаргу на прысуд", -- пракаментаваў падзеі кнігараспаўсюднік.

Алесь Яўдаха перад агучваннем прысуда.

Нагадаем, Яўдаха дасылаў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230!), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.

"Хатняя хімія" — гэта абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Асуджаны жыве дома, мае строгі распарадак дня з фіксаваным часам знаходжання дома і абавязковым працаўладкаваннем. У выпадку парушэння рэжыму (напрыклад, калі позна вечарам прыйдуць міліцыянты, а асуджанага там не аказалася), парушальніка могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі