Аляксандр Саладуха дасць у Смаргоні тры канцэрты запар

“27, 28, 29 лістапада. Трайнік! У адным горадзе тры “біткавыя” аншлагі. Смаргонь, маленькі беларускі горад. У лістападзе двайныя канцэрты ў Лідзе і Слоніме. І вось зараз на трэці запар канцэрт у Смаргоні білеты ў касах сканчаюцца!” ― усхвалявана распавядае Еўрарадыё Аляксандр Саладуха.

У аддзеле культуры Смаргонскага райвыканкама Еўрарадыё паведамілі, што зала мясцовага Дома культуры разлічаная на 450 месцаў.

“Можна яшчэ 50 прыстаўных змясціць, калі спатрэбіцца, ― дадалі ў райвыканкаме. ― Саладуха не адзіны артыст, які збірае ў нас поўныя залы. Калі Ірына Дарафеева прыязджала, на стадыёне быў канцэрт, таксама шмат было людзей”.

Канцэрты Аляксандра Саладухі наведае каля 1500 жыхароў Смаргоні. Для 36-тысячнага райцэнтра гэта поспех: спевака паслухае кожны 25-ы жыхар. Каб забяспечыць такую наведвальнасць у Мінску, спатрэбілася б сабраць 70 тысяч гледачоў.

Саладуха прызнаўся, як насамрэч збірае людзей на канцэрт

Фота — forum.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі