Amnesty International пакуль не прызнала Сяргея Каваленку вязнем сумлення

Аднак у адказе Мігальскаму Джон Далхуйсэн, дырэктар Amnesty International па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі, адказаў, што арганізацыя не можа прызнаць Каваленку вязнем сумлення. Маўляў, паводле словаў супрацоўнікаў беларускай міліцыі, Каваленка падчас затрымання супраціўляўся. Арганізацыя гатовая паверыць словам міліцыянтаў, таму не будзе пакуль што называць Каваленку вязнем сумлення.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт польскага палітыка. Нагадаем, Мігальскі з'яўляецца апекуном Сяргея Каваленкі, дапамагае яму ды яго сям'і.

Марэк Мігальскі ў сваю чаргу накіраваў ў Amnesty International яшчэ адзін ліст з просьбай паўторна разгледзець магчымасць прызнання Каваленку статусу вязня сумлення.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі за парушэнне ўмоваў адбыцця "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за вывешванне бела-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі