Апазіцыя перамагла на выбарах у Манголіі

Паводле папярэдніх вынікаў, партыі ўдалося пераканаць выбаршчыкаў у эфектыўнасці яе праграмы "пераразмеркавання прыбыткаў", інфармуе ВВС.

Дэмакраты абяцаюць падняць падаткі інвестарам і павялічыць сацыяльныя выдаткі бюджэту, карыстаючыся эканамічным бумам. Яго прычынай паслужыла актыўная распрацоўка радовішчаў вугалю, медзі і ўрану.

Нягледзячы на радасць апазіцыянераў, ЦВК Манголіі паведаміў аб невялікай перавазе галасоў на іх карысць. Гэта азначае, што Дэмакратычнай партыі прыйдзецца фармаваць кааліцыю ў парламенце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі