Аплата за лепшы студэнцкі інтэрнат вырасце амаль у 20 разоў

"Зараз нашы студэнты плацяць тры базавыя за інтэрнат першай катэгорыі, дзве — другой катэгорыі і адну базавую — за інтэрнат трэцяй катэгорыі", — распавядаюць Еўрарадыё ў Студгарадку БДУ.

Нагадаем, што пастановай Саўміна ад лістапада плата за студэнцкія інтэрнаты была прывязаная да базавай велічыні, а з 1 красавіка базавая павялічваецца да 100 тысяч.

Раней інтэрнат каштаваў 15 750 рублёў за месяц. А з 1 красавіка самы дарагі інтэрнат будзе каштаваць 300 тысяч, а самы танны 100 тысяч. Атрымоўваецца, што ў параўнанні з пачаткам навучальнага года кошты вырастуць у 6-19 разоў — у залежнасці ад катэгорыі.

Дарэчы, стыпендыя за гэты раз падымалася двойчы — на 28% з 1 кастрычніка і на 20% з Новага года. Таксама з 1 лістапада ўсім студэнтам даюць даплату — 65% да стыпендыі.

Па падліках Еўрарадыё, ад верасня 2011 года стыпендыі выраслі ў сярэднім у 3 разы, а кошт інтэрнатаў — у 6-19 разоў.

Фота: photoclub.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі