Астаповіч: У новым купале на вежы Нясвіжскага замку няма ўзнёсласці
Старшыня Таварыства аховы помнікаў пракаментаваў замену вежы-цыбуліны.
Антон Астаповіч: “Спроба замены купалу на сегму XVIII стагоддзя адбылася. Але ў сувязі з тым, што прапорцыі не супадаюць з тым, што мы бачылі на даўнейшай вежы, новы купал не вытрыманы ў адпаведных памерах і прапорцыях — ён выглядае шырокім, грувасткім, не ўзнёслым, як выглядала сегма дванаццаць гадоў таму. Цяпер нешта такое прыземістае. І нават калі бронза пачарнее з часам, наўрад ці з’явіцца аптычная ілюзія, якая будзе рабіць вежу выцягнутай і ўзнёслай”.
120416 Astapovich s.mp3
Нагадаем, у ліпені 2004 года на замку, адноўленым на канец XVIII стагоддзя, з'явіўся купал з пачатку XVI ст. Ад таго часу ішло змаганне з няправільнай вежай-цыбулінай. Нядаўна на вежы быў завершаны мантаж новага купала.