Астролаг: Падчас выбараў сыдуцца "злыя" планеты
На думку вядомага ўкраінскага астролага Ігара Каламійца, планетарнае спалучэнне ўказвае на фальсіфікацыю, а 19 снежня будзе неспрыяльным і нават фатальным днём.

"З пункту гледжання астралогіі, ужо пачынаючы з 8:00 у дзень выбараў будзе расці напружанасць, – распавёў Еўрарадыё Ігар Каламіец. – Планетарныя аспекты цягам усяго дня гранічна напружаныя, нават фатальна! З 8 раніцы "злая" планета Плутон яднаецца з Верхнім месяцовым вузлом (Раху), які адказвае за карму, па трэцім натальным доме. Гэта сведчаць пра павышаную канфліктнасць, фатальнасць. Планетарнае спалучэнне ўказвае на фальсіфікацыю выбараў з боку афіцыйных уладаў".
Цікава, што Плутон у астралогіі "кіруе" масавымі энергіямі — так званым "інстынктам статку". Паколькі гэтая планета носіць імя бога падземнага свету, найперш яна асацыюецца са смерцю.
"З 12 гадзінаў напружанасць павялічваецца, — працягвае Ігар Каламіец. — Чорны Месяц (Ліліт) з'яднаецца з Месяцам у трэцім астралагічным доме. Трэці дом указвае на адносіны паміж сваякамі. У нашым выпадку гэта краіна. Трэці дом можна разглядаць як грамадства. Таму такое спалучэнне планет указвае на верагодны падман — фальсіфікацыю выбараў ці абвяшчэнне пра фальсіфікацыю, калі іх выйграе апазіцыя, ці адсотак галасоў за апазіцыю будзе значны".
Але пік напружанасці прыйдзецца на вечар дня выбараў:
Ігар Каламіец: "Негатыўнае спалучэнне Ліліт і Месяца захаваецца, але пяройдзе ў дзясяты дом, які сімвалізуе кар'еру. Гэта можа сведчыць пра будучыя парушэнні, фальсіфікацыі і ўказвае на перашкоды. У астралагічнай карце не напісана прозвішча будучага прэзідэнта. Але можна меркаваць, што з перашкодамі сутыкнецца менавіта апазіцыя".
Ігар Каламіец прааналізаваў з улікам прызначанай даты выбараў — 19 снежня — і змену дня нараджэння прэзідэнта Беларусі. Высветлілася, што з гледзішча астралогіі дзень розніцы паміж 30 і 31 жніўня 1954 года істотна ўзмацніў пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі:
"Дзякуючы гэтаму ў яго ёсць цяпер рэальны шанец захаваць уладу, — лічыць астролаг. — Калі мы паглядзім на дату 31 жніўня — узмацняецца спалучэнне Сатурна і Чорнага Месяца па першым доме. А першы дом у астралогіі сімвалізуе жыццё, лёс. Адбываецца ўзмацненне магічных, акультных сіл. Падмацоўваецца роля адміністрацыйнага рэсурсу.
Але прагноз такі: калі Лукашэнка застанецца ля ўлады, пачнецца перыяд эканамічнай стагнацыі, якая пацягне за сабой палітычны калапс".
Нязручнай з пазіцыі новага дня нараджэння Аляксандра Лукашэнкі — 31 жніўня — з'яўляецца і адна з двух меркаваных дат другога тура — 26 снежня. Нашмат больш удалай для палітыка будзе наступная нядзеля, 2 студзеня 2011 года.