Байкер сутыкнуўся з міліцэйскім аўтамабілем і загінуў (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося ўначы ў Мінску ў раёне станцыі метро "Маскоўская".
Машыну міліцыі пратараніў Honda CBR. Па словах відавочцаў, удар быў такой сілы, што аўтамабіль развярнула на 180 градусаў. Левая бакавая частка кузава была змятая, а ад матацыкла мала што засталося...
Як паведамляе сайт onliner.by, у выніку сутыкнення пацярпелі двое міліцыянтаў. 28-гадовага байкера лекары выратаваць не змаглі.
Фота — onliner.by