БАТЭ назваў Андрэя Гарбунова найлепшым гульцом сезону
Акрамя брамніка Гарбунова ў тройку найлепшых увайшлі паўабаронцы Рэнан Брэсан і Аляксандр Глеб.
Прэс-служба барысаўскага клуба правяла апытанне разам з барысаўскай раённай газетай "Адзінства". Як паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ, Андрэй Гарбуноў толькі на два галасы апярэдзіў Брэсана — у лідара апытання 110 галасоў.
Дарэчы, летась найлепшым гульцом БАТЭ быў прызнаны акурат Рэнан Брэсан. Ён жа, нагадаем, стаў найлепшым гульцом футбольнага чэмпіянату Беларусі 2012 года.
Фота — sports.ru