Беларусь давала прытулак “кліенту” Гаагскага трыбунала?
Сербская прэса паведамляе, што Горан Хаджыч некаторы час хаваўся ў нашай краіне.
Пасля пераезду ў Беларусь ягоныя сляды згубіліся — аж да моманту, калі ён быў арыштаваны ў Сербіі. Паводле версіі СМІ, Хаджыч меў падтрымку Сербскай праваслаўнай царквы, прадстаўнікі якой і дапамаглі яму знайсці сувязі ў Беларусі. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.
Горан Хаджыч абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасці ў часе вайны на Балканах на пачатку 90-х гадоў, у тым ліку ў забойстве 200 харвацкіх палонных, і ў датычнасці да знішчэння горада Вукавар. Яго арыштавалі і 22 ліпеня даставілі ў Гаагу.