Беларусь выйграла ў Грузіі з лікам 2:0 (фота, відэа галоў і бойкі, табліца)

Параза ад іспанцаў 0:4 і “прывітанне” ад Аляксандра Лукашэнкі узварушылі каманду Георгія Кандрацьева: першы тайм гульні прайшоў пад дыктоўку беларусаў.

Галы забілі Рэнан Брэсан і Станіслаў Драгун, грузіны адказалі трыма небяспечнымі момантамі ў дададзены час першага тайма і грубасцю ў дададзены час другога.

У другім тайме зборная Беларусі адышла ў абарону. Грузіны так і не змаглі наладзіць гульню, хаця і памылак асабліва не рабілі. Толькі аднойчы беларусы выйшлі ў контратаку тры ў два, аднак Радзівонаў, атрымаўшы шыкоўны пас ад Паўлава, не здолеў перакінуць мяч праз Рэвішвілі.

 

 

 

 

 

 

Магчыма, пасля перамогі ў Тбілісі грузіны недаацанілі беларусаў. Але ні ў першыя, ні ў другія 45 хвілінаў у зборнай Грузіі не атрымлівалася амаль нічога. Як вынік ― на 6-й хвіліне пасля памылкі грузінскага абаронцы дакладна завяршае атаку беларусаў Рэнан Брэсан. Ён жа на 28-й хвіліне падае штрафны, пасля якога галавой забівае гол Станіслаў Драгун.

 

Пры канцы сустрэчы Грыгалава штурхануў плячом Аляксандра Глеба. Падняўшыся з дынамаўскага газона, Глеб баднуў грузінскага футбаліста ў лепшых традыцыях Зідана. Да “гарачай” кропкі ў лічаныя хвіліны збегліся амаль усе футбалісты, якія былі на полі.

Да сур’ёзнай бойкі справа не дайшла. Грыгалава, Мчэдлідзэ і Глеб атрымалі жоўтыя карткі.

 

У кваліфікацыйным турніры чэмпіяната свету 2014 года Беларусь узнялася на адну прыступку з апошняга, пятага месца ў групе. 16 кастрычніка паміж сабой згулялі таксама лідары групы ― зборныя Іспаніі і Францыі. Становішча наступнае:

Каманда

Гульні

Ачкі

Францыя

3

7

Іспанія

3

7

Грузія

4

4

Беларусь

4

3

Фінляндыя

2

1

Фота: Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі