Беларусь сёлета наведалі 2 мільёны замежнікаў
Аб гэтым БелТА паведаміў дырэктар дэпартамэнту па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.
Колькасць замежнікаў, якія наведалі Беларусь у 2011 годзе, вырасла прыкладна на 7% у параўнанні з мінулым. Пры гэтым экспарт турыстычных паслуг за першае паўгоддзе вырас на 23%, склаўшы $ 69 млн. Больш за ўсё турыстаў у Беларусь прыязджае з Расіі, Вялікабрытаніі, Украіны, Германіі і Турцыі. Папулярнасцю сярод замежнікаў карыстаюцца санаторыі. Сёлета у іх ужо адпачылі 100 тысяч іншаземцаў.
Разам з тым значная частка замежнікаў наведвае краіну транзітам, адпаведна далёка не ў кожным выпадку яны спыняюцца ў Беларусі на некалькі дзён дзеля адпачынку.