Беларускі дэзерцір атрымаў палітычны прытулак у Літве

Пра гэта сам Захарчанка распавёў літоўскаму парталу 15min. Афіцыйную інфармацыю аб прытулку ён атрымаў з Дэпартаменту міграцыі Літвы 15 сакавіка.

Захарчанка збег з вайсковай часці пад Мінскам улетку 2011 года і перабраўся за мяжу ў Літву. Хлопец сцвярджаў, што дэзерціраваў з войска, бо адмовіўся падпісваць дакументы пра выкарыстанне фізічнай сілы і баявой зброі супраць насельніцтва ў выпадку масавых акцый пратэстаў. Па словах Захарчанкі, за гэта яго моцна збілі.

Фота — 15min.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі