Беларускія біятланісты занялі 11-е месца ў змяшанай эстафеце
На чэмпіянаце свету, які праходзіць у Чэхіі.
Зборная Беларусі не змагла патрапіць у дзесятку лепшых. Яна паказала вынік 1:14.17,6. Пераможцам — нарвежцам — было прайграна больш за 2 хвіліны.
Беларуская каманда выступала ў наступным складзе: Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Яўген Абраменка і Сяргей Новікаў.
Фота — bymedia.net