Беларускія хакеісты перамаглі немцаў у паўторным матчы — 4:2

Адметна, што беларусы даволі доўгі час не маглі “распакаваць” супернікаў: лік адкрыўся толькі ў другім перыядзе, на 26-й хвіліне сустрэчы — шайбай Іллі Казнадзеева. Наступную шайбу Міхаіл Стэфановіч закінуў у браму немцаў праз 8 хвілінаў.

Толькі ў трэцім перыядзе госці пайшлі ў атаку і на 47-й хвіліне правялі шайбу ў браму беларусаў. Але праз дзве хвіліны гаспадары зноў пайшлі ў адрыў — трэцяя шайба належала Яўгену Кавыршыну, а на 52-й хвіліне адзначыўся Аляксандр Кулакоў. Пад самую заслону немцы здолелі крыху скараціць розніцу ў ліку і закінулі“шайбу прэстыжу”. Вынік гульні — 4:2.

Нагадаем, што 5 красавіка ў “Мінск-Арэне” прайшоў першы спарынг паміж зборнымі па хакеі Беларусі і Нямеччыны. Тады беларусы выйгралі па булітах з лікам 4:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі