Белавежскага зубра застрэлілі без ліцэнзіі
Праваахоўнікі ацанілі страту ў 9 мільёнаў 975 тысячаў рублёў (крыху больш за 2500 еўра). Пра гэта паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі.
Невядомы браканьер застрэліў зубра напрыканцы сакавіка ў полі каля вёскі Амельянец Камянецкага раёна. Крымінальную справу пачалі на днях.
Нагадаем, што зімой на аўкцыён была выстаўленая ліцэнзія на адстрэл выбракаванай жывёліны. Кошт ліцэнзіі рос з пачатковых 40 да 50 тысяч еўра. Верагодна, аўкцыён сарвалі інтэрнет-жартаўнікі, якія пагаджаліся на прапанаваны кошт, а потым проста знікалі.