"Без білета" спрычыніліся да Космасу

У Сеціве з’явіўся новы максі-сінгл гурта “Без білета” пад назвай “Адрес — планета Земля”. У яго ўвайшла кампазіцыя “Фотон-1” з унікальным запісам перамоваў беларускага касманаўта Уладзіміра Кавалёнка, які здзейсніў тры палёты ў космас. Яшчэ ў 1978 годзе падчас знаходжання на арбітальнай станцыі “Салют-6” Кавалёнак назіраў неапазнаны лятаючы аб’ект, пра што паведаміў Цэнтру кіравання палётамі. Гэты ўнікальны запіс і лёг у аснову кампазіцыі, а асабісты пазыўны Кавалёнка“Фотон-1” — даў назву песні. Апроч “Фотон-1”, якую Віталь Артыст успрымае як кантакт з пазаземнай цывілізацыяй, у сінгл увайшлі новыя версіі песень "Адрес — планета Земля", "Музыка — это жизнь", "Звезда" з альбома "Звезда" — самага паспяховага дыску ў гісторыі гурта, прэзентацыя якога сабрала аншлаг у Палацы спорта. 7 і 8 сакавіка ў сталічным Re:Public "Без білета" зладзяць святочныя канцэрты, прымеркаваныя да жаночага свята, а таксама працягнуць ездзіць па гарадах Беларусі і Расіі з канцэртамі. 

Спампаваць максі-сінгл і пры жаданні аддзячыць музыкаў можна – http://thankyou.ru/music/rock/free_tickets/albums/adres_planeta_zemlya

Графік туру:

24 лютага – Санкт-Пецярбург, ГлавClub

25 лютага – Масква, клуб PIPL

1 сакавіка – Гомель, ОКЦ

3 сакавіка – Віцебск, клуб "Энергия"

4 сакавіка – Магілёў, клуб "Лига"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі