Білеты на матч “Вікторыя” — БАТЭ будуць каштаваць ад 25 да 37 долараў
Білеты на першы матч БАТЭ ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў будуць каштаваць ад 25 да 37 долараў.
13 верасня барысаўскі клуб згуляе на выездзе з чэшскай “Вікторыяй”. Паколькі УЕФА не дазволіў чэхам гуляць на хатняй арэне ў Плзені, матч пройдзе ў Празе.
Дарэчы, білеты на гульню супраць БАТЭ будуць самымі таннымі сярод трох хатніх матчаў “Вікторыі”. Даражэй за ўсё чэшскім заўзятарам абыдзецца “Барселона” — ад 100 да 125 долараў, за “Мілан” давядзецца заплаціць ад 75 да 100 долараў. Адзначым, што ў бліжэйшыя дні стануць вядомыя кошты на хатнія гульні БАТЭ. Першая з іх пройдзе 28 верасня на мінскім “Дынама”: барысаўчане згуляюць супраць “Барселоны”.