:B:N: : Першы наш “ганарар” — чыстая відэакасета!
Power-акустычным канцэртам у малой зале к/з “Мінск” :B:N: павіншавалі ўсіх з Днём Святога Валянціна і падрыхтавалі публіку да новага рэлізу.
“Ці ведаеце вы, чыя песня “Город мой, моя Берёза”? Можа, ваша? Некаторы час было недаравальна не мець яе тэлефоне”, — зачытвае пытанні з нататніка, пушчанага ў залу Алесь Лютыч. І сам адказвае: “Песня не наша, але ў дварах было зачотна яе выконваць: “Город мой, моя Берёза, улыбнись, утри ты слёзы…”
:B:N: задаволеныя — вялікі акустычны канцэрт каманды праходзіць як па масле: па-хатняму ўтульна, разняволена і весела. Песні гурта спяваюць амаль усе гледачы. Нягледзячы на акустыку, хочацца падарвацца і кінуцца ў скокі.
“Цяжка было усядзець пад такую музыку, — прызнаецца фанат :B:N: Сяргей. — Звычайна на канцэрце гэта ўсё выплёскваецца. Было цудоўна: вельмі спадабалася!”
Хіты :B:N: у акустыцы сталі “лайтовымі”, але не страцілі славутага “бээнаўскага” нерва і шалёнай энергетыкі.
“Усё роўна драйв застаецца, але ён не такі ўгарны і раскаўбасны. Ён больш стрыманы. На тое яна і акустыка”, — канстатуе Алесь Лютыч.
Акустычная праграма нясе карысць як музыкам, так і слухачам, упэўнены Алесь:
“Мы хацелі, каб слухачы маглі прыйсці і спакойна паслухаць. Не скакаць у натоўпе, а сесці і паслухаць, таму што не заўсёды на электрычных канцэртах атрымліваецца разабраць словы. Спадзяюся, цяпер словы дастаткова было чуваць, ну, і можна было музыку паслухаць. А хлопцы з пярэдніх шэрагаў нават сядзелі і вывучалі акорды ў песнях, таму што на звычайных канцэртах гэта прасачыць амаль немагчыма”.
Аляксандр Ракавец зладзіў конкурс на лепшае публічнае прызнанне ў каханні
Надзея не верыць у сваё шчасце
Музыкі тым часам працягваюць адказваць на пытанні. Абяцаюць даслаць ліст з адказам на пытанне: “Дзе ключ ад танка?” Распавядаюць пра першы выступ на фэсце ў Бярозе, дзе прызамі за другое месца былі чыстыя відэакасеты. Запрашаюць на сцэну дзяўчыну, якая просіцца праспяваць разам з музыкамі. Надзея выходзіць і спраўджвае сваю мару! Гучаць “Крылы”, пасля — другая па храналогіі песня :B:N:, напісаная ў 1999 годзе, на якую хлопцаў натхніў раман “Людзі на балоце”, потым “Жыве рок-н-рол” і традыцыйныя харавыя спевы “Канюшні”… Акустыка яшчэ будзе, запэўнівае Лютыч. На дыску. Зусім хутка.
Алесь Лючыч: “Будуць і вядомыя песні, і новыя. Але запісаныя яны будуць па-іншаму: акустычная гітара, перкусія і вакал. Зрабілі акцэнт на мінімалізм. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца”.
Акустычны альбом :B:N неўзабаве будзе прэзентаваны на Еўрарадыё! Чакаем!
"Дажджамі з радысткай Кэт
Аляксандр Яровіч выканаў з сябрамі адну з самых старых песень гурт
Больш фота глядзець тут.