Букмекеры: Litesound выйдзе ў фінал “Еўрабачання”
Беларускай песні "We are the heroes" даюць 8-е месца ў другім паўфінале. А стаўкі на перамогу ў фінале вагаюцца ад 34/1 да 100/1.
Букмекерскія канторы William Hill і Ladbrokes апублікавалі табліцы з каэфіцыентамі ставак на “Еўрабачанне 2012”. На думку букмекераў, пераможа сёлета шведская спявачка Loreen з песняй "Euphoria". Расійскіх “Буранаўскіх бабулек” з другога месца пасунула прадстаўніца Італіі Nina Zilli з песняй “L'Amore Е Femmina”.
Гурту Litesound прадказваюць выхад у фінал “Еўрабачання” з 8-га месца. Але на перамогу беларускага гурта ў фінале не спадзяюцца. Ladbrokes прымаюць стаўкі на іх з каэфіцыентам 34.00 (гэта значыць, што на 1 фунт стаўкі ў выніку перамогі гулец атрымае 34 фунты выйгрышу), а William Hill ― дык і ўвогуле 100/1.
Нагадаем, сёлета “Еўрабачанне” праходзіць у Баку. 22 і 24 траўня адбудуцца паўфіналы, у другім з якіх будзе граць Litesound. Фінал пачнецца 26 траўня а 8-й увечары.