Чатыры арбітры больш не будуць працаваць на Еўра-2012
Пра гэта паведаміў кіраўнік судзейскага камітэта УЕФА П'ерлуіджы Каліна.
У прыватнасці, працу на турніры завяршылі Вольфганг Штарк, Б'ёрн Куйперс, Карлас Веласка Карбальё і Віктар Кашаі.
Штарк дапусціў памылку ў матчы Іспанія — Харватыя (1:0). Ён не паставіў пенальці ў браму цяперашніх чэмпіёнаў Еўропы і свету за фол Серхіё Рамаса на Марыё Манджукічэ.
Памочнік Кашаі памылкова не залічыў гол Марка Дзевіча ў матчы Англіі і Украіны (1:0). Куйперс спыніў матч Украіна — Францыя амаль на гадзіну.
На фота — Віктар Кашаі.