Дар’я Домрачава не атрымае Малы крышталёвы глобус у спрынце
9 сакавіка на этапе Кубка свету ў Сочы яна заняла толькі 5-е месца. Узнагарода ў гэтай дысцыпліне дасталася Туры Бергер з Нарвегіі.
Пры гэтым беларуская біятланістка на двух агнявых рубяжах дапусціла толькі адзін промах. Дарэчы, час гонкі пераносілі на гадзіну пазней, бо над стадыёнам згусціўся туман.
Выйграла сённяшні жаночы спрынт полька Магдалена Гвіздон, на другім месцы славацкая біятланістка Анастасія Кузьміна, на трэцім — нарвежка Тура Бергер.