Фантастычны футбол у Мадрыдзе: "Рэал" паказаў волю да перамогі (відэа)

На "Санцьяга Бернабеў" гулялі "Рэал" і "Манчэстар Сіці". У першым тайме гаспадары поля мелі перавагу, атакавалі, але безвынікова. А на 68-й хвіліне ў контратацы Эдзін Джэка выводзіць гасцей наперад. Толькі на 76-й Марсэла прыгожым ударам зраўнівае лік. Але "Манчэстар Сіці" зноў выходзіць наперад — на 85-й хвіліне са штрафнога забівае Аляксандр Калараў. Але на 87-й прыйшоў час Карыма Бензема. Ён не забіваў у афіцыйных матчах 947 хвілін! І вось забіў — 2:2.

Пасля гэтага "Рэал" не супакоіўся, працягваў атакаваць. І на 90-й хвіліне Крышціяну Раналду трапным ударам прыносіць перамогу сваёй камандзе — 3:2!

Нагадаем вынікі іншых учорашніх матчаў:

ПСЖ — "Дынама" (Кіеў) — 4:1, "Дынама" (Заграб) — "Порту" — 0:2, "Манпелье" — "Арсенал" — 1:2, "Алімпіякас" — "Шальке-04" — 1:2, "Малага" — "Зеніт" — 3:0, "Мілан" — "Андэрлехт" — 0:0, "Барусія" (Дортмунд) — "Аякс" — 1:0.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі