Фэст “Тры шурупы” прайшоў у Гродна (фота)
16 кастрычніка ў Гродне буйная музычная імпрэза адгрымела ў 15-ы раз.
Дакладней, яе першая частка, прысвечаная лёгкай рок-музыцы. Другі блок “Шурупаў” – “металічны” – запланаваны на 13 лістапада.
Канцэрт адбываўся на двух паралельных пляцоўках у залах філармоніі. Сярод выступоўцаў было багата гродзенскіх гуртоў, а таксама госці з Мінска, Брэста, Масквы і Украіны.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2011/10/65254/62764.jpg)