У расійскага блогера Іллі Варламава бабуля паходзіць з Беларусі

Илля Варламаў

Илля Варламаў / boxmitino.ru

Расійскі блогер-мільённік Ілля Варламаў мае родзічаў у Беларусі. У прыватнасці, з нашай краіны паходзіць адна з яго бабуль. Пра гэта медыйшчык распавёў у размове з выданнем Deutsche Welle.

Нагодай для размовы стала зробленая ў мінулую нядзелю заява мужчыны пра жаданне вучыць беларускую мову і распавядаць цікавыя рэчы пра яе сваёй аўдыторыі. У размове з Deutsche Welle блогер падкрэсліў, што пачаў вучыць мову не дзеля хайпу, а таму, што ён аднойчы няправільна вымавіў выраз “Жыве Беларусь”, за што быў раскрытыкаваны гледачамі. Праз гэта вырашыў выправіць сітуацыю

Варламав прызнаецца, што яму цяжка даецца вывучэнне беларускай мовы, як ён кажа, праз яе “прамалінейнасць”. Вывучае правілы расіянін па паўгадзіны ў дзень па дапаможніку “Гавары са мной па-беларуску: Базавы курс класічнай беларускай мовы” ад аўтараў Сяржука Аляксандрава і Галіны Мыцык.

Ілля Варламаў – медыйшчык і бізнесмен з Расіі, які здымае відэавлогі з розных краін свету і знешнепалітычныя падзеі. За крытыку вайны ва Украіне прызнаны ў Расіі “замежным агентам” і эміграваў з сям’ёй у замежжа. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі