Футбалісты Італіі сталі другімі фіналістамі Еўра-2012
Нагадаем, што ў фінале 1 ліпеня ў Кіеве яны пазмагаюцца са зборнай Іспаніі.
Увечары 28 чэрвеня ў Варшаве італьянцы выйгралі ў каманды Нямеччыны з лікам 2:1. Хаця ініцыятывай збольшага валодалі нямецкія футбалісты, італьянцы ўсё ж здолелі яшчэ ў першым тайме двойчы забіць галы. Толькі перад самым фінальным свістком нямецкія футбалісты пасля пенальці скарацілі разрыў.
Іспанская каманда выйшла ў фінал еўрапершынства ў чацвёрты раз, італьянцы — у трэці.
Фота — ru.oleole.com