Гомельскія студэнты прадставілі экалагічнае адзенне са смецця (фота)

Усе прадстаўленыя мадэлі былі распрацаваныя пад кіраўніцтвам супрацоўніка навучальнай установы Алены Давыдзенка і зробленыя студэнтамі фактычна са смецця. Як адзначыла сама Алена Мікалаеўна, фестываль уласна быў створаны з мэтай экалагічнага выхавання моладзі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемаў утылізацыі бытавога смецця ды беражлівых адносінаў да прыроды.

Наведвальнікам незвычайнага моднага дэфіле ў выглядзе аднагадзіннай тэатральнай пастаноўкі прадставілі калекцыі адзення і прадметы інтэр’еру, якія пасля рэканструкцыі атрымалі другое жыццё, а таксама мадэлі касцюмаў, якія былі выкананыя з вытворчых і бытавых адкідаў.

Апроч паказа вопраткі, падчас мерапрыемства дыпломамі і падарункамі былі ўзнагароджаныя пераможцы ў разнастайных экалагічных конкурсах, якія зладзіла кіраўніцтва ўніверсітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі