Гродзенскія фатографы да Дня маці зладзілі выставу дзіцячага фота
Арыгінальныя партрэты немаўлят можна паглядзець у Доме грамадзянскіх абрадаў Ленінскага раёна з 14 кастрычніка.
Выстава пад назвай “Матуліна шчасце” аб’ядноўвае працы некалькіх гродзенскіх фатографаў.
Адзін з удзельнікаў выставы Аляксандр Іваноў кажа, што ў якасці мадэляў часта выступаюць свае дзеці, дзеці сяброў і знаёмых. Цікавыя працы атрымліваюцца менавіта тады, калі дзеці самі пачынаюць імправізаваць, адзначае фатограф.
Фотавыстава будзе працаваць да 15 лістапада.
Гутарка з адным з удзельнікаў выставы фатографам Аляксандрам Івановым: