Ігар Загумёнаў благім матам пра айцоў беларускага року (спампаваць сінгл)

TUT.BY

Носа(м)

З часоў папярэдняга праекта Ігара і каманды ZigZag музычныя погляды і густы ў музыкаў змяніліся і яны зразумелі, што больш не бачаць сябе ў іміджы папсовых электроншчыкаў, які гурту стварыла радыё і тэлебачанне.

"Мы ўсё ж альтэрнатыўшчыкі! І нават панкі!" — кажа Ігар Загумёнаў на развітанне з ZigZagам і прэзентуе новы праект.

Новы стыль Blagi Mat!!! самі характарызуюць, як фолк-панк. Але, падкрэсліваюць музыкі, у ім яны сумяшчаюць рок не з ірландскімі валынкамі, а з беларускай дудою. Побач з усім гэтым актыўна ўжываюцца жорсткія электронныя сэмплы.

"А тое, як я граю на гітары і спяваю — гэта гранж з прымешкам беларускай этнікі", — смяецца Ігар.

Доўгі час музыкі пазбягалі працы ў студыі і актыўна бралі ўдзел у розных канцэртах. А паколькі частка творчасці гурта — гэта каверы, то і анансаваць новы праект музыкі вырашылі кавер-сінглам на дзве вядомыя песні — лацінаамерыканскую ("Носа(м)") і беларускую ("TUT.BY").

“Песня "TUT.BY" — гэта даніна павагі айцам беларускага року: N.R.M., Нейра-Дзюбелю і Змітру Вайцюшкевічу. У гэтым адным трэку мы пераспявалі дзве песні — "Я нарадзіўся тут" з аднайменнага праекту і "Я памру тут" гурта Нейра-Дзюбель. Другі трэк “Носа(м)” — кавер на вядомы лацінаамерыканскі хіт. Мы ж панкі! Вырашылі пасцябацца. Але ў гэтым трэку мы адлюстравалі некаторыя праблемы беларускай рэчаіснасці”.

Падтрымаць сінгл музыкі вырашылі кліпам на песню “Носа(м)”, у якім выкарысталі шмат дакументальных кадраў. Кліп, які на гэтым тыдні з’явіцца ў інтэрнэце, атрымаўся сацыяльным – у ім музыкі высмейваюць п’янства.

Большасць песень у гурта ўсё ж аўтарскія — яны і ўвойдуць у альбом, які музыкі плануюць выдаць вясной 2013 году. Ужо вядома, што ў альбом будзе складацца з 10 кампазіцый — 8 аўтарскіх і 2 кавераў. Паслухаць песні з будучага альбома можна будзе на вялікім сольным канцэрце гурта 2-га снежня ў клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі