Кандрацьеў: Наша задача — выйсці з групы

“У нас стаіць задача выйсці з групы. Гэта вельмі складана. Будзем аб’ектыўнымі адно месца ўжо забраніравана за зборнай Бразіліі. Гэта фаварыт турніра. А вось за яшчэ адно месца ва ўсіх роўныя шансы у нас, у зборнай Егіпта, зборнай Новай Зеландыі. Па 33,3%”, — паведаміў Кандрацьеў журналістам.

Трэнер таксама адзначыў, што калі каманда Беларусі выйграе ў Новай Зеландыі і Егіпта, ён будзе лічыць сваю місію на Алімпіядзе ў Лондане выкананай.

Нагадаем, што сёлета алімпійская зборная Беларусі па футболе ўпершыню выступіць на Алімпіядзе. У склад каманды ўваходзяць футбалісты, чый узрост не перавышае 23 гадоў, а таксама тры больш вопытныя гульцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі