Канцэрт Аляксандра Саладухі ў Баранавічах пачаўся з дзяржаўнага гімна
Агаломшаная публіка некалькі імгненняў не магла зразумець, што адбываецца, але потым паднялася ў поўны рост.
Па словах спевака, якія перадае Іntex-press, ідэю ён пазычыў у сваіх армянскіх сяброў, у якіх, нібыта, "нават вечарынкі ў клубах пачынаюцца з гімна краіны". Артыст кажа, што быў здзіўлены такой павагай да сваёй нацыі. Таму Саладуха вырашыў стаць першым беларускім выканаўцам, які з высокай сцэны будзе прышчапляць людзям павагу да роднай зямлі.
Фота — intex-press.by