КДБ заяўляе, што Гайдукоў закладаў тайнік для замежных спецслужбаў

Прэс-служба КДБ паведамляе таксама, што хлопец па заданні замежнай выведкі займаўся "зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару".

Актывіст аргкамітэта БХД змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Следства спрабуе выявіць "іншыя эпізоды яго супрацьпраўнай дзейнасці".

На Андрэя Гайдукова пачалі крымінальную справу за "здраду дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці". Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі