Андрэй Гайдукоў даслаў ліст з магілёўскай калоніі

Пра гэта Вольга Гайдукова распавяла сайту charter97.org. Па яе словах, спатканне адбылося 30 жніўня ў Віцебскім следчым ізалятары. А ўжо 31 жніўня хлопца перавялі ў магілёўскую папраўчую калонію.



Маці кажа, што на мінулыя выходныя прыйшлі два лісты і паведамленне пра тое, што Андрэй з 31 жніўня знаходзіцца ў Магілёве. Вязень піша, што там яму трохі лягчэй, чым у Віцебску.



Нагадаем, актывіста прызналі вінаватым у спробе навязаць кантакты з замежнай разведкай і асудзілі на 1,5 года калоніі. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.



Фота — gazetaby.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі