Колькі каштуе гадзіннік Ладуцькі (фотафакт)

Мікалай Ладуцька “засвяціў” свой хранометр падчас прэс-канферэнцыі 23 студзеня ў Мінску. На фотаздымках адтуль бачны гадзіннік Edox Les Bemonts Ultra Slim, які моцна цісне раменьчыкам на руку мэра.

Фота з сайта onliner.by

У Мінску такая цацка каштуе каля 10 мільёнаў рублёў, альбо прыкладна 725 еўра. Калі параўноўваць з гадзіннікам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча коштам 37 тысяч долараў, то гэта вельмі сціпла. Але дорага, калі ўзгадаць словы Ладуцькі аб 5 мільёнах у месяц, на якія беларускі мужчына павінен пракарміць жонку і дваіх дзяцей. Затое гадзіннік Мікалая Ладуцькі з’яўляецца самым тонкім гадзіннікам з календаром у свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі