Кубак Беларусі пераймянуюць у Кубак Руслана Салея
Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск" Ігар Малчанаў.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, з нагоды адкрыцця "Чыжоўка-арэны" на ёй згуляе каманда кіраўніка Беларусі, а таксама пройдзе фінал Кубка Беларусі па хакеі, які будзе перайменаваны ў Кубак Руслана Салея.
Нагадаем, што легендарны беларускі хакеіст загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем. У памяць пра Салея федэрацыя хакею вывела з абарачэння ў зборнай 24-ы нумар, пад якім выступаў спартовец.
Фота — БелаПАН