Курс долара — ранейшы, курс еўра знізіўся
У панядзелак таргі па расійскім рублі на Беларускай валютна-фондавай біржы не праводзіліся з-за выхаднога дня ў Расіі.
Нагадаем, па выніках суботніх таргоў, курс расійскага рубля склаў 274 беларускіх рублі.
Па выніках сённяшніх таргоў, курс долара застаўся ранейшы — 8050 рублёў. Курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 10660 рублёў.