Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава будзе судзіць Таццяна Серафімовіч
У Оршы сёння павінны судзіць апазіцыйных палітыкаў, якіх учора вечарам знязлі з цягніка "Мінск — Масква".
Паводле папярэдняй інфармацыі, Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава вінавацяць у "дробным хуліганстве". Судзіць іх будзе Таццяна Серафімовіч.
Як паведаміў Еўрарадыё бацька Атрошчанкава Сяргей Паўлавіч, палітыкаў дагэтуль не прывезлі ў суд са следчага ізалятара.