Максім Мірны падняўся на трэцяе месца ў парным рэйтынгу АТП
Да гэтага беларускі тэнісіст з канадцам Дэніэлам Нестарам займалі пятае месца ў парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
На мінулым тыдні беларуска-канадскі дуэт выйграў выніковы турнір у Лондане. Як нагадвае БелаПАН, пара атрымала пяць перамог у пяці матчах (тры на групавым этапе, у паўфінале і фінале).
Першы радок рэйтынгу па-ранейшаму дзеляць амерыканцы Боб і Майк Браяны, у якіх Мірны і Нестар выйгралі ў паўфінале спаборніцтваў у Лондане. Браты сталі найлепшай парай па выніках сезону, а беларус і канадзец занялі другое месца.