Суд у Данецку будзе разглядаць справу каліноўца

Каліновец Ян Дзюрбейка

Каліновец Ян Дзюрбейка / Генпракуратура РФ

У Данецку збіраюцца судзіць беларуса Яна Дзюрбейку — байца палка Каліноўскага. Яго крымінальную справу ў суд накіравала пракуратура так званай ДНР, паведамляе Генпракуратура РФ.

28-гадовага грамадзяніна Беларусі вінавацяць паводле ч.3 арт. 359 КК РФ ("удзел найміта ва ўзброеным канфлікце"). Паведамляецца, што Дзюрбейка ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на баку Украіны з лютага да ліпеня 2022 года. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук, суд завочна прызначыў яму заключэнне пад варту. Сёлета ў ліпені Басманны раённы суд Масквы прыняў рашэнне пра завочны арышт каліноўца.

Яна Дзюрбейку ўзялі ў палон у чэрвені 2022 года падчас баёў у Лісічанску. Ён быў уключаны ў спісы на абмен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі