Мечыслаў Лысы абраны старшынёй афіцыйнага Саюза палякаў
Ягонае прызначэнне на пасаду прайшло на VIII з'ездзе арганізацыі.
Дагэтуль Лысы выконваў абавязкі старшыні. Яго папярэднік, Станіслаў Сямашка падаў у адстаўку ў студзені 2012.
У з'ездзе Саюза палякаў узялі ўдзел каля 100 дэлегатаў.
У Беларусі існуюць два саюзы палякаў. Раскол у грамадскім аб'яднанні адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу дзейнічаюць афіцыйны СПБ, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы. Неафіцыйны саюз узначальвае Мечыслаў Яскевіч, нагадвае БелаПАН.