Мінскае "Дынама" разграміла лідара КХЛ

Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы разграміла лідара КХЛ піцерскі СКА — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0). Шайбы на рахунку Обшута (16-я хвіліна, у большасці), Паўловіча (24-я, першая яго шайба ў КХЛ), Стася (58-я, у меншасці, у пустую браму).

Пасля 36 матчаў у данамаўцаў 63 ачкі, яны закінулі ўжо 101 шайбу. Столькі ж мае і "Атлант", але ў яго 3 гульні ў запасе. Яны дзеляць 2 і 3 месяцы ў Заходняй канферэнцыі, а лідыруе па-ранейшаму СКА, у якога пасля 34 матчаў 73 ачкі.

Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе дома ў панядзелак, 26 снежня, з "Атлантам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі